Паслухаць колавую ліру, сурму, гусьлі ды іншай добрае музыкі можна ў апошні вясновы дзень на фэсьце «Старажытная зямля» у к/з «Мінск», што паблізу колішняга паганскага капішча.

31.05 а 19 00 у к/з «Мінск» (ст. метро Першамайская) пройдзе Фэст «Старажытная зямля», які прысьвечаны рэдкім беларускім інструментам. У адным канцэрце прагучыць сярэднявечная музыка, фольк-мадэрн і фольк-рок з выкарыстаньнем такіх інструмэнтаў як колавая ліра, дуда, сурмы, трубы, гусьлі, цымбалы і інш.

Выканаўцы:

Алесь Жукоўскі (колавая ліра),

Зьміцер Карабач (колавая ліра),

Ганна Кавалева (гусьлі),

Каця Радзівілава (гусьлі),

Ігар Мангушаў (дуда)

Келіх кола

Жалейка

Тутэйшая шляхта

Гуды

Ліцьвінскі хмель

Стары Ольса

OSIMIRA

ZNICH

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна