Новы праект Агенцтва тэленавінаў «Зямля беларуская» стартуе 25 кастрычніка на Першым канале.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка,

гэта дакументальны серыял, у якім на беларускай мове распавядаецца 118 гісторый аб усіх раёнах Беларусі.
Героі серыяла — жыхары беларускай глыбінкі, вачамі якіх гледачы ўбачаць каларыт кожнага рэгіёна.
У серыяле будуць прадстаўлены старадаўнія легенды, паданні і абрады, а таксама «багацце і непаўторнасць» беларускай прыроды, зазначыў А.Мартыненка. Кожная серыя суправаджаецца беларускай музыкай.

Праца над праектам вядзецца з мая. Адзнята 30 серый, у тым ліку ў Браславе, Бялынічах, Ветцы, Нясвіжы, Мсціславе, Лідзе, Карэлічах. Здымкі адновяцца позняй восенню і павінны быць закончаны ў 2009 годзе. У адпаведнасці з аўтарскай задумай серыі плануецца адзняць па чатырох порах года. Як падкрэсліў А.Мартыненка, праект не з’яўляецца бюджэтным: здымкі ажыццяўляюцца з дапамогай рэгіёнаў.

«Я спадзяюся, што нашы гледачы многае возьмуць з гэтага фільма і паглядзяць іншымі вачамі на Беларусь», — сказаў А.Мартыненка.

Настасся Янушэўская, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0