Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон выходзіць з ядзернага пагаднення з Іранам. Пра гэта паведамляе Reuters.

Ён паабяцаў увесці самы высокі ўзровень санкцый у дачыненні да Ісламскай рэспублікі.

Таксама ён заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя заключыць з Іранам новае ядзернае пагадненне.

Еўрасаюз не будзе следам за ЗША выходзіць з пагаднення з Іранам, а наадварот заклікае краіны да выканання абавязацельстваў, заявіла кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕС Федэрыка Магерыні.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заявіў, што ЗША «ніколі не выконвалі свае абавязацельствы» ў рамках ядзернага пагаднення, а ў прэзідэнта Дональда Трампа ёсць «вопыт па падрыве міжнародных дамоў». Іран застанецца ўдзельнікам пагаднення па ядзернай праграме без Вашынгтона, дадаў Раўхані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0