Мужчыну, які сеў ўжо за стырно і спрабаваў угнаць рэйсавы аўтобус, што стаяў на платформе аўтавакзалу ў Баранавічах, затрымалі кіроўцы аўтапарку.

Затрыманы аказаўся жыхаром Слуцку, які раней сядзеў за крадзяжы.

55-гадовы мужчына патлумачыў, што хацеў гэтым аўтобусам даехаць дахаты.

Паводле Intex-Press (Баранавічы)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0