«Несмяротны полк» у Мінску паказаў, што супольнасць тых, хто любіць Расею мацней, чым Лукашэнка, арганізацыйна аформілася. Яна досыць масавая, і пры раскрутцы і маскоўскай падтрымцы хутка можа стаць сур'ёзнай сілай.

Попыт, нават у Менску, ёсць. А што ўжо казаць пра правінцыю», — напісаў у сябе ў фэйсбуку журналіст Андрэй Пачобут.

«Сітуацыя з «несмяротным палком» найперш паказала, наколькі ў Лукашэнкі ў пэўных пытаннях мала (а можна сказаць, што і зусім няма) прасторы для манеўру, — піша гісторык Аляксандр Пашкевіч. — З аднаго боку, ён і сэрцам, і галавой яўна адчувае, што даваць гэтай публіцы надта разгуляцца небяспечна. Таму карціць яму ўсе гэтыя маршы проста адназначна забараніць — і ўсё. Але пры гэтым відавочна, што нейкая, хай сабе і невялікая частка прарасійскай публікі выйдзе нават без дазволу — і што тады з гэтымі дзеячамі рабіць? Даць ім прайсці, не чапаючы, нягледзячы на тое, што перад гэтым шэсце забараніў? Гэтым самым засведчыш сваю слабасць і надасі смеласці на наступныя разы. Вінціць жорстка і паказальна, як звычайных апазіцыянераў? Тады карцінка адпаведная пойдзе на ўсе расійскія сайты ды тэлеканалы, і раней высмактаныя з пальца сцверджанні, што Лукашэнка нібыта «здрадзіў» «рускаму свету» і перайшоў на іншы бок барыкадаў, атрымаюць дакументальнае пацвярджэнне. З усім тым, што з гэтага вынікае. Гэта ўсё ж не «бел-чырвона-белыя» апазіцыянеры, за якіх няма каму сур'ёзна заступіцца.

У выніку прынята было рашэнне, якое, відаць, з пункту гледжання ўлады ёсць найменшым злом - афіцыйна акцыю такі дазволіць, але ў апошні момант, каб, магчыма, тым самым зменшыць яе маштаб і ў той жа час пазбегнуць неабходнасці яе разганяць. А пасля ўжо думаць, што з гэтым рабіць. Хутчэй за ўсё, наступны раз улады будуць намагацца зладзіць нешта аналагічнае пад сваім уласным кантролем і кіраўніцтвам, паводле прынцыпу «не можаш перамагчы - узначаль». Як гэта адбывалася з заменай георгіеўскай стужкі на чырвона-зялёную «яблыневую» бутаньерку. Бо што яшчэ рабіць, калі прастора для манеўру абмежаваная?»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18
Каментатар / Адказаць
10.05.1975 / 20:45
Утром пошла в магазин на Пулихова,а там жуть как много во власовских "георгиевских" лентах.Муж вечером  пошёл  за бутылкой-тоже самое.Минск оккупирован!
9
Каментатар / Адказаць
01.07.2009 / 12:54
организационно оформились две могущественные силы (национально-беларуская и советско-имперско-западнорусская), которые не могут жить в одной стране и рано или поздно жестко схлестнутся
119
Каментатар / Адказаць
03.03.2003 / 16:17
Гэтым гора-аналітыкам не зразумець, што людзі могуць проста ўшаноўваць памяць сваіх родных без усялякага палітычнага кантэксту.
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру