Чарговай ахвярай сусветнага фінансавага крызісу стаў адзін з найбуйнейшых у Нямеччыне Bayerische Landesbank (BayernLB), які шчыльна з 2006 года працуе з беларускімі банкамі, асабліва з лідэрам банкаўскага рынка ААТ «ААБ «Беларусбанк».

Як паведамляе «Ежедневник» са спасылкай на нямецкае выданне Sueddeutsche Zeitung, за час крызісу нямецкі банк быў вымушаны спісаць 4 млрд еўра ўкладанняў.

Зараз BayernLB разлічвае на ўліванне 5 млрд еўра ў свой капітал з сумы ў 500 млрл, якую ўрад Ангелы Меркель паабяцаў накіраваць на падтрымку банкаўскай сістэмы краіны.

BayernLB у Беларусі выступаў у якасці пасярэдніка‑суарганізатара і непасрэднага ўдзельніка ўсіх пяці сіндіцыраваных пазыкаў для ААТ «ААБ «Беларусбанк». Агулам за сакавік 2006 — чэрвень 2008 года ім было арганізавана запазычанняў для галоўнага беларускага банка на суму 301 млн даляраў. У верасні бягучага года было абвешчана аб пачатку падпіскі яшчэ на 50 млн даляраў для «Беларусбанка», і BayernLB ізноў увайшоў у пул арганізатараў пазыкі.

Крыху раней, у красавіку 2008 года, ён разам з партугальскім Banco Finantia, швейцарскім Credit Suisse і галандскім Fortis пачаў збіраць 40 млн даляраў для іншага беларускага буйнага пазычальніка — ААТ «БПБ‑Банк». Акрамя таго, BayernLB у 2007 годзе арганізаваў прыцягненне сродкаў для крэдытавання «Белінвестбанка» (41 млн даляраў) і «Белгазпрамбанка» (35 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?