Інтэрнэт і СМІ88

4K-тэлебачанне і ўласны канал: velcom абвясціў пра стварэнне буйнога гульца на рынку медыя

У Беларусі з'явіўся буйны гулец на медыярынку, які мае намер развіваць сегмент ТБ, відэа, аўдыё і іншага забаўляльнага кантэнту, паведамілі TUT.BY на прэс-канферэнцыі velcom. Сярод планаў — уласны ТБ-канал, прамыя трансляцыі футбольных матчаў, відэа па запыце, дайджэст-каналы (Loop Channels) і 4K ТБ.

Развіццём мэдыякантэнту зоймецца асобнае падраздзяленне. Узначаліць яго Вячаслаў Смірноў, які ў апошнія гады кіраваў у velcom аддзелам карпаратыўных камунікацый.

Новая структура будзе займацца як вытворчасцю ўласнага кантэнту, так і адаптацыяй для беларускага рынку папулярных сусветных шоу і серыялаў. Большая іх частка атрымае развіццё пад брэндам VOKA, а асобныя праекты будуць даступныя існуючым аператарам у Беларусі. Распаўсюджванне атрымаюць трэндавы фарматы, якія цяпер карыстаюцца найбольшым поспехам у заходніх краінах, а velcom хацеў бы ў перспектыве займацца не толькі вяшчаннем, але і распаўсюджваннем кантэнту.

У найбліжэйшых планах — прыступіць да трансляцый футбольных матчаў нацыянальнага чэмпіянату. Паспяховыя перамовы на гэты конт ужо прайшлі з Беларускай федэрацыяй футбола. Акрамя таго, плануецца весці прамыя трансляцыі з буйных кібертурніраў.

Лічбавае тэлебачанне VOKA ў найбліжэйшай будучыні таксама запусціць у Беларусі анлайн-кінатэатр IVI, у якім прадстаўлена больш за 60 тыс. Фільмаў і серыялаў амерыканскіх і расейскіх кінастудый. А яшчэ ў краіну прыйдзе відэасэрвіс START.RU, які робіць стаўку на расійскія кіно. Развіццё ў Беларусі атрымае таксама звышдакладнае тэлебачанне. Кантэнт у фармаце 4K ўжо прадстаўлены ў VOKA, а ў будучыні асартымент стане шырэйшым.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць