Цераз Беларусь пачне перамяшчацца атмасфэрны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы. Схаладае.
Як зазначае галоўны сыноптык Рэспублікансгага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава,
да канца кастрычніка халодныя і даждлівыя дні будуць чаргавацца з адносна цёплымі і яснымі.Ноччу +1… +6, часам замаразкі да -1… -3 градусаў.
Удзень +5 да +12. Пры канцы месяца дзённая тэмпэратура паветра зьнізіцца да +2… +4.
Да слова, другая дэкада кастрычніка аказалася даволі цёплай. Сярэднясутачная тэмпэратура паветра склала ў гэтыя дні ад +6 да +11, што вышэй за норму на 1—5 градусаў.
Такое назіраецца прыкладна раз у 5—7 гадоў. Апошні раз так цёпла ў сярэдзіне кастрычніка было ў 2001 годзе.
Фота Ірыны Мірскай. Вялікая Ліпа (Нясьвіскі р-н Менскай вобласьці).