Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 Міністэрства абароны Беларусі ў ноч на 22 кастрычніка на запатрабаваньне іранскіх уладаў зьдзейсьніў пасадку ў аэрапорце гораду Бушэр, паведамляюць у МЗС.

«На борце самалёта знаходзілася беларуская ваенная дэлегацыя, што кіравалася ў горад Доха (Катар) для ўдзелу ў падсумаваньні міжнародных вучэньняў Ferocious Falcon. Маршрут сьледаваньня быў загадзя ўзгоднены з іранскім бокам у адпаведнасьці зь міжнароднай практыкай», - зазначаюць у МЗС.

Для ўрэгуляваньня сытуацыі ў МЗС Беларусі 22 кастрычніка быў запрошаны пасол Ірану ў Беларусі Сеед Адбалла Хасэйні.

«Іранскі бок, у тым ліку па ваеннай лініі, выказаў спачуваньньне з прычыны выпадку і запэўніў ў намеры правесьці поўны аналіз акалічнасьцяў сытуацыі, выкліканай адміністрацыйнымі хібамі», -- гаворыцца з паведамленьні МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?