19 мая, у дзень калі паўсюль адзначаюць «Ноч музеяў», адбудзецца «Палескі спеўны сход» разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом «Вытокі» з вёскі Дзятлавічы (Лунінецкі раён).

На вечарыне палескіх песень можна будзе:

— пабачыць і паўдзельнічаць ў сапраўдным веснавым палескім абрадзе,

— пачуць і заспяваць разам з аўтэнтычным калектывам «Вытокі» песні вёскі Дзятлавічы,

— апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся,

— таксама сюрпрыз ад гурта Vuraj: прагучаць некалькі новых песень з альбома «Літо», на які зараз запушчана краўдфандынгавая кампанія Падтрымай новы альбом Vuraj «Літо»!, і вядомыя палескія песні — «Вэлытай, пэрэпылко», «Шось у лесе» і іншыя

Вядоўца — Сяржук Доўгушаў

Месца: Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 8

Пачатак а 20.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0