Чалавек, які напаў вечарам у суботу на мінакоў у цэнтры Парыжа — выхадзец з Чачні ва ўзросце каля 20 гадоў, перадае радыёстанцыя Europe 1 са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Фота: AP / Thibault Camus

Фота: AP / Thibault Camus

«Паліцыянты змаглі вызначыць імя нападніка ў другой акрузе Парыжа. <…> Па інфармацыі Europe 1, гаворка ідзе пра выхадца з Чачні прыкладна 20-гадовага ўзросту», — цытуе ria.ru паведамленне радыёстанцыі.

Адзначаецца, што малады чалавек не меў пры сабе ніякіх дакументаў, «але следчыя ўстанавілі яго асобу па адбітках пальцаў».

Як паведамлялася, інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у другой акрузе французскай сталіцы недалёка ад Парыжскай оперы, дзе знаходзіцца шмат бараў і рэстаранаў. Мужчына напаў з нажом на мінакоў, у выніку адзін чалавек ад атрыманых раненняў памёр. Яшчэ чацвёра пацярпелі, двое з іх шпіталізаваныя з цяжкімі траўмамі. Паліцыя ліквідавала зламысніка.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава», адзначаюць французскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0