На 156-м кіламетры аўтадарогі Мінск—Гродна (прыблізна ў 4 км ад Слонімскай развязкі) 12 мая каля 19-й гадзіны на хаду загарэўся аўтобус, які перавозіў людзей, паведамляе 0154.by.

Як патлумачыў кіроўца аўтобуса, узгаранне ўзнікла пад шчытком прыбораў. У выніку аўтобус МАЗ згарэў цалкам. Ніхто з пасажыраў, іх было каля 30 чалавек, не пацярпеў. Кіроўца адвозіў працоўных з лідзкай піларамы ў ЛПП пад Наваградкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?