Reuters

Reuters

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за выбухі ў трох цэрквах у Інданэзіі, у выніку якіх загінулі 11 чалавек і 40 пацярпелі, паведамляе агенцтва Reuters.

Першы выбух у нядзелю прагрымеў побач з каталіцкай царквой Святой Марыі ў горадзе Сурабая на востраве Ява а 7:15 раніцы па мясцовым часе (розніца з Мінскам — 2 гадзіны), наступныя два выбухі адбыліся з інтэрваламі каля пяці хвілін у тым жа горадзе. Другі выбух прагрымеў у пратэстанцкай царкве, трэці — у царкве пяцідзясятнікаў.

Злачынцы былі апранутыя як вернікі і падчас службы знаходзіліся ўнутры царквы, пасля чаго прывялі ў дзеянне бомбы. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0