У аўторак, 15 мая, а 19-й запрашаем на адкрытую лятучку з рэдакцыяй «Нашай Нівы» і «Нашай Ніны». 

Сёння nn.by — самы чытаны беларускамоўны рэсурс у свеце, а Nina.nn.by — самастойны праект «НН» для жанчын. Каманда выданняў распавядзе пра сваю працу, цікавыя кейсы і растлумачыць, што беларускамоўнае СМІ можа мець бізнэс-поспехі, а беларуская мова не абмяжоўвае, а прываблівае новых рэкламадаўцаў.

Спікеры:

  • Ягор Марціновіч, в.а галоўнага рэдактара
  • Андрэй Дынько, шэф-рэдактар
  • Настасся Роўда, кіраўнік аддзела рэкламы

Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў медыя, студэнтам, чытачам рэсурсаў і ўсім, хто цікавіцца СМІ. У вас будзе магчымасць задаць рэдакцыі свае пытанні.

Уваход вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.