Цяпер ён складае 7 тыс. чалавек, Грузія пабойваецца сур’ёзных правакацый.
За апошні тыдзень Расея павялічыла свой ваенны кантынгент у Паўднёвай Асеціі на 2 тыс. чалавек. Цяпер колькасьць расейскай групоўкі ў гэтым рэгіёне складае 7 тысяч ваеннаслужачых. Пра гэта Рэйтэр заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства унутраных спраў Грузіі Шота Уціашвілі.
Паводле ягоных словаў, у Тбілісі сур’ёзна апасаюцца, што Расея рыхтуе правакацыі на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі.





