![]() |
Гэта ўжо шосты візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце «Менск» яго сустракалі прадстаўнікі беларускіх уладаў на чале з віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Косінцам, а таксама архіерэі япархій Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым экзархам усёй Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
* * *
У праграму знаходжання ў беларускай сталіцы ўключаны ўдзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным 1020‑годдзю Хрышчэння Русі, а таксама ў міжнародным круглым стале на тэму: «1020‑годдзе Хрышчэння Русі ў лёсах народаў Расіі, Украіны і Беларусі».
Патрыярх Маскоўскі наведае выставу «Праваслаўны абраз Расіі, Украіны і Беларусі» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; мінскі Свята‑Духаў кафедральны сабор, дзе з 22 па 25 кастрычніка знаходзяцца мошчы святога дабравернага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі; Дом міласэрнасці; храм у гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўная» і Свята‑Елісавецінскі жаночы манастыр у Мінскім раёне Навінкі; храм‑помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб бязвінна забітых у Айчыне нашай, што будуецца пад патранатам патрыярха, а таксама размешчаную побач драўляную Свята‑Траецкую царкву па вуліцы Каліноўскага.
24 кастрычніка патрыярх сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Папярэдні візіт кіраўніка РПЦ у Беларусь адбыўся 18—20 мая 2002 года.





