Штэфан Пэцнэр і Ёрг Гайдэр.

Штэфан Пэцнэр і Ёрг Гайдэр.

Аказалася, што культавы лідэр аўстрыйскай правіцы, змагар супраць імігрантаў і ісламу, вёў падвойное прыватнае жыцьцё. І нават перад тым як разьбіцца, ён выпіваў у гей‑пабе.

Пераемнік лідэра аўстрыйскіх крайне правых Ёрга Гайдэра, што загінуў у аўтакатастрофе, Штэфан Пэцнэр абвесьціў, што быў з сваім босам у «нязвыклых узаемаадносінах», — піша аўстрыйская прэса.

Гэта адбылося пасьля таго як 27‑гадовы Пэцнэр быў зацьверджаны лідэрам Альянсу за будучыню Аўстрыі — партыі, якую гэтыя палітыкі прывялі ў парлямэнт.

Пэцнэр пазнаёміўся з Гайдэрам пяць гадоў таму, працуючы журналістам. Пэцнэр прызнаўся, што адчуў «чароўную цягу» да палітыка, старэйшага за яго на 31 год. Зь ягоных словаў, Гайдер трохі перажываў празь іхную розьніцу ў гадах.

«Ён быў мужчынам майго жыцьця», — кажа Пэцнэр.

Плёткі пра бісэксуалізм Гайдэра зьявіліся ў прэсе гадоў 10 таму, але тады так і засталіся плёткамі.

Сьледзтва выявіла, што перад сваёй апошняй паездкай Гайдэр выпіваў у гей‑пабе.

Пэцнэр расказаў пікантныя дэталькі іхнага жыцьця: зь ягоных словаў,

раман з партыйным намесьнікам «не перашкаджаў Клаўдыі», жонцы Гайдэра. «Яна кахала яго як жанчына. Ён кахаў яе як мужчына. Я кахаў яго зусім інакшым, асабістым чынам —
яна тое разумела», — апавядае палітык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0