Ва Ўзброеных сілах Расейскай Фэдэрацыі да 1 сьнежня 2009 г. плянуецца скараціць, перавесьці на іншыя пасады ды звольніць у запас каля 140 тыс. прапаршчыкаў і мічманаў.

Робіцца гэта дзеля таго, што інстытут прапаршчыкаў і мічманаў не ўпісваецца ў сучасны вобраз расейскай арміі, дзе прыярытэтам павінен стаць высокапрафэсійны сяржанцкі корпус з кантрактнікаў, фармаваньне якога пачнецца з 2009 году, зазначаюць у Міністэрстве абароны ўсходняй суседкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0