23 кастрычніка завяршылі працу Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі трэцяга склікання.

З моманту пачатку сваёй дзейнасці ў 2004 годзе Палата прадстаўнікоў трэцяга склікання правяла 128 пленарных пасяджэнняў. Дэпутаты разгледзелі больш за тысячу пытанняў, прынялі 291 законапраект у першым і 471 — у другім чытанні, у тым ліку сем праектаў кодэксаў, а таксама 168 праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў і пагадненняў.

Савет Рэспублікі трэцяга склікання разгледзеў 471 законапраект, прыняў да ведама 75 дэкрэтаў прэзідэнта.

Першае пасяджэнне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання адбудзецца 27 кастрычніка, членаў Савета Рэспублікі — 31 кастрычніка.

Пасяджэнні палат беларускага парламента будзе адкрываць старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0