Затрыманыя трое мінчукоў, якія падазраюцца ў тым, што пакідалі людзей з даўгамі па камуналцы без жылля, паведамляе Следчы камітэт.

Па версіі следства, зламыснікі ў 2016-2017 гадах падшуквалі ўласнікаў кватэр з запазычанасцямі па аплаце камунальных паслуг і ўваходзілі да іх у давер. Далей прапаноўвалі прадаць іх кватэры ў сталіцы і купіць меншае па плошчы жыллё ў Мінску альбо ў Мінскай вобласці. Наступным крокам быў паход у рыэлтарскія агенцтвы, дзе складаліся дамовы па продажы памяшканняў добрасумленным пакупнікам. Пасля ўрэгулявання ўсіх юрыдычных фармальнасцяў людзі заставаліся як без выручаных за продаж грошай, так і абяцанага ўзамен жылля. Толькі ў некаторых выпадках без даплаты падаваліся малапрыдатныя для пражывання будынкі без выгод у вёсках альбо пакоі ў кватэрах.

Пацярпелымі прызнаныя пяцёра грамадзян. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0