У вёсцы Фролаўка Касцюковіцкага раёна 62-гадовы пенсіянер вырашыў наведаць суседа, адкрыў брамку, увайшоў у двор, дзе на яго раптам павалілася бяроза. Гаспадар падворка выклікаў брыгаду хуткай, але, на жаль, выратаваць пацярпелага медыкі, як ні стараліся, не змаглі. Праз пару гадзін той сканаў у лякарні, паведамляе sb.by.

39-гадовы ўладальнік дома ў той дзень быў у кампаніі земляка, 48-гадовага жыхара гэтай самай вёскі. Мужчыны трохі выпілі, а потым вырашылі папрацаваць. Гаспадар паскардзіўся госцю на бярозу, якую даўно пара выкарчаваць. І яны ўдваіх вырашылі спілаваць дрэва. Вось толькі не разлічылі, куды яно, падпілаванае, упадзе. Думалі — у адзін бок, а аказалася — павалілася ў процілеглы. І па збегу акалічнасцей — на вяскоўца, які ў гэты час зайшоў у двор суседа. Па факце гібелі чалавека распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0