Газета La Nacion апублікавала інфармацыю па некаторых пунктах кантракта новага старшыні праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадоны.

Па ўмовах пагаднення, менеджар можа запрасіць у клуб яшчэ пяць памочнікаў.

Як паведамлялася раней, пагадненне Марадоны з «Дынама» разлічана на тры гады. Аднак у дамове ёсць пункт, які дазволіць аргенцінцу скасаваць кантракт праз год, калі Марадона не зможа прыстасавацца да жыцця ва ўмовах беларускага клімату пры нізкіх тэмпературах.

«Дыега ўсё ж такі пераязджае з Дубая, дзе плюс 40 градусаў, у клімат, дзе мінус 40. Гэта будзе не так проста», — сказала крыніца газеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?