У львоўскіх трамваях на асноўных маршрутах пачалі з'яўляцца спецыяльныя валідатары для аплаты праезду. У адрозненне ад валідатараў, якія выкарыстоўваюцца ў мінскім грамадскім транспарце, аплаціць праезд праз львоўскія валідатары можна любой банкаўскай картай, якая падтрымлівае тэхналогію Pay Pass.

Усяго ў гарадскім транспарце Львова плануецца ўсталяваць 3 тысячы такіх валідатараў. Кожны з іх каштуе амаль тысячу еўра, але за куплю і ўсталяванне валідатараў плаціць не горад, а адзін з мясцовых банкаў і плацёжная сістэма Mastercard.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0