«Надзвычайнае здарэньне ў Livejournal’е: учора позна ноччу на некалькі гадзінаў былі замарожаныя сотні кірылічных блогаў на плятформе LJ». Верш у тэму.
«Калі ж затопяць?!» — пісалі ў жж,
і запіс трапіў у топ,
і той, хто блогераў беражэ,
мог зладзіць сусьветны патоп.
Але зрабіў, каб ясна было,
хто бог, хто звычайны лох, ‑
і даў у кватэру яму цяпло,
але замарозіў блог.
* * *
Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН новыя творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.





