Беларускі мастак Міхаіл Гулін зрабіў матрошу ў выглядзе Дыега Марадоны. Гулін кажа, што заняўся вырабам лялек на футбольную тэму яшчэ тыдзень таму, бо «чэмпіянат свету 2018 ужо блізка». І тут — на табе, славутага аргентынца паклікалі ў «Дынама-Брэст».
«А кажуць — няма прарока, — каментуе Гулін. — Як сказаў мой армянскі сябар: «У гэта цяжка паверыць. Гэта, як у нас Пашынян — прэм'ер міністр».
Да чаго гэта? Купляйце беларускае! У наборы: Дыега Марадона, Вісэнтэ дэль Боске, Хасэп Гвардыёла, Жазэ Маўрынью і рэферы FIFA».