18 мая кіраўнікі Boring Company Ілан Маск і Стыў Дэвіс распавялі некалькі падрабязнасцей пра свае планы па стварэнні Loop — новага віду гарадскога транспарту ў Лос-Анджэлесе, піша TechCrunch.
На магістралі будуць ездзіць электрычныя капсулы — у кожнай змогуць змясціцца 16 пасажыраў. Максімальная хуткасць капсул складзе 241 км/г. Маск спадзяецца, што Loop будзе дапаўняць існуючыя транспартныя сістэмы і лініі грамадскага транспарту.
Кампанія пачне з тэставага тунэля даўжынёй 4 кіламетры. У перспектыве распрацоўка The Boring Company дазволіць гараджанам перамяшчацца паміж цэнтрам горада і аэрапортам за восем хвілін.
Кіраўнікі The Boring Company падчас выступу ўдакладнялі розніцу паміж Loop і Hyperloop, але адзначылі, што абедзве сістэмы змогуць узаемадзейнічаць.