Здымак з аўтамабілем, які мае рэгістрацыйны нумар неіснуючага беларускага рэгіёну, актыўна распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках.

Фота парушальніка паркоўкі былі зроблена ў Расіі. Найхутчэй, «9» у канцы нумару і выкарыстоўваецца, каб пазбегнуць штрафаў, што выпісваюцца ў аўтаматычным рэжыме.

Пазіцыя ДАІ Беларусі застаецца нязменнай: у нумарах аўтамабіляў выкарыстоўваецца нумарацыя ад 1 да 7, якія азначае прыналежнасць да пэўнага рэгіёну — ад Брэстчыны да Мінска.

З «0» ездзяць аўтамабілі ўнутраных войскаў. Нумары з лічбай «8» выкарыстоўвае спецтранспарт на закрытых тэрыторыях.

Выкарыстанне самаробнага нумару з «9» на канцы караецца законам. Уладальнік такога нумара можа атрымаць штраф (ад 10 да 20 базавых) ці ўвогуле 2 гады «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?