Афіцэр паўночнакарэйскай арміі і цывільная асоба сплылі з краіны на маленькай лодцы і накіраваліся ў бок Паўднёвай Карэі. Іх заўважыў карабель ВМС суседняй дзяржавы паблізу мяжы.

Цяпер уцекачы знаходзяцца пад наглядам паўднёвакарэйскай берагавой аховы. Паліцыя правядзе расследаванне.

Гэта першыя паспяховыя ўцёкі паўночнакарэйскага афіцэра з 2008 года. Тады 28-гадовы лейтэнант перасёк умацаваную сухапутную мяжу паміж краінамі.

Сеул прымае любых перабежчыкаў з КНДР. У краіне пражывае ўжо больш за 30 000 такіх людзей, іх колькасць працягвае павялічвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?