Арганізатар «Рускіх маршаў» Юрый Горскі паведаміў у фэйсбуку, што ўлады Літвы адмовілі яму ў атрыманні палітычнага прытулку.
Горскі збег з Расіі, знаходзячыся пад хатнім арыштам па справе аб экстрэмізме.
Апошнія паўгода Горскі жыў у Літве, меў ва ўласнасці нерухомасць у Паланзе.
Літоўскія ўлады заявілі, што збіраюцца ануляваць расейскаму манархісту шэнгенскую візу. У такім выпадку ён будзе дэпартаваны ў Маскву.