Аўтобус «МАЗ», які рухаўся па маршруце «Авіятар» — Койданава, загарэўся ў суботу падчас руху ў Дзяржынскім раёне, паведамляе mlyn.by.

Аўтобус, які належыць аўтапарку Дзяржынска, вечарам 19 мая прывёз дачнікаў на канцавы прыпынак «Авіятар» і забраў іншых дачнікаў, якім трэба было трапіць у Дзяржынск. Па шляху яшчэ на адным прыпынку таксама ўвайшлі людзі. Ад'ехаўшы ад «Авіятара» некалькі кіламетраў, аўтобус загарэўся. На месца прыбылі пажарныя і хуткая дапамога.

У аўтобусе ў момант узгарання знаходзілася 20 чалавек. Кіроўца і пасажыры не пацярпелі, але знішчаны салон і згарэў маторны адсек аўтобуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0