Брытанскі медыярэгулятар Ofcom пачаў тры новыя расследаванні супраць расейскага прапагандысцкага тэлеканала RT. Пра гэта гаворыцца ў бюлетэні нагляднага органа, апублікаваным у панядзелак. Пра гэта піша «Укрінформ».

Як паведамляецца, расследаванне былі распачатыя супраць выпускаў навін, якія выйшлі ў эфір 26 красавіка і 4 мая, таксама па выпуску праграмы Crosstalk ад 20 красавіка.

Сутнасць прэтэнзій да кантэнту праграм не тлумачыцца.

Адзначаецца, што, калі медыярэгулятар лічыць, што былі парушаныя стандарты, умовы ліцэнзіі або іншыя нарматыўныя патрабаванні, ён пачне расследаванне супраць таго ці іншага СМІ.

Як гаворыцца ў бюлетэні, пачатак расследавання не абавязкова азначае, што вяшчальнік дапусціў парушэнні.

Раней паведамлялася, што ў красавіку Ofcom пачаў сем новых расследаванняў супраць расейскага прапагандысцкага тэлеканала RT праз асвятленне навін у Солсберы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0