Пра смерць паўтарамесячнай дзяўчынкі ў Вілейцы пісалася ў лютым. 25 лютага ноччу бацькі дзяўчынкі падышлі да ложка і заўважылі, што дачка не дыхае
Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» начальнік вілейскага РАСК Яўген Мягкоў, па выніках судова-медыцынскай экспертызы стала вядома, што дзяўчынка была абсалютна здаровай і памерла ад сіндрому раптоўнай смерці, які часам здараецца ў немаўлят да года.
— У смерці дзіцяці няма ніякага крыміналу. І вінаватых таксама няма, — падсумаваў Яўген Мягкоў.
0
0
0
0
0
0