Салігорскімі галадоўнікамі зацікавіліся праваахоўныя органы. Як паведаміў Іван Шыла, 30 траўня зранку ў кватэру, дзе месьцяцца моладзевыя актывісты спрабавалі ўвайсьці двое міліцыянтаў: адзін у форме, другі ў цывільным. Хлопцы міліцыянтаў не пусьцілі. Тыя, аднак, не здаліся і, падагнаўшы кран, зьнялі расьцяжку «Свабоду палітвязьням!», якую галадоўнікі вывесілі на гаўбцы.

Ціск на галадоўнікаў не абмяжоўваецца толькі візытамі міліцыянтаў. Івана Шылу выклікаюць 30 траўня на 9 гадзінаў раніцы ў салігорскую пракуратуру як сьведку ў крымінальнай справе «Маладога Фронту»: позву перадалі ягонаму бацьку.

Акрамя таго, хлопцы кажуць, што відэакамэра на галоўнай вежы «Беларуськалія», якая дагэтуль была скіраваная на цэнтральную плошчу гораду, з раніцы 30 траўня пераведзеная ў бок іхнае кватэры.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0