Намеснік дырэктара аднаго са СТА ў Калодзішчах завалодаў больш за 1,15 мільёна рублёў. Мужчына пазычаў на развіццё бізнэсу, а таксама прапаноўваў дапамогу ў куплі аўто за мяжой. Ад яго дзеянняў пацярпелі 38 чалавек, паведамляе Следчы камітэт.

Адзін з пацярпелых перадаў яму больш за 144 тысячы рублёў. Большасць пацярпелых былі кліентамі аўтасэрвісу.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 (Махлярства ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Накладзены арышт на тры аўтамабілі і грашовыя сродкі, канфіскаваныя пры ператрусе, агулам больш за 220 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0