У кнізе чатырнаццаць народных казак, упершыню запісаных даследчыкамі ў XIX стагоддзі і пераказаных пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам. Большасць казак малавядомыя шырокай публіцы.
Малюнкі да кнігі, створаныя сусветна вядомым беларускім графікам Паўлам Татарнікавым. Падчас прэзентацыі мастак будзе даваць аўтографы.
Прэзентацыя пройдзе ў прасторы Ок16 (вул.Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 17.30. Уваход вольны.