Паўночная Карэя завяршыла дэмантаж ядзернага палігона Пунгеры. Гэта адбылося ў прысутнасці замежных журналістаў, перадае Associated Press.

Усе тунэлі на палігоне, які размешчаны на паўночным усходзе краіны, былі знішчаныя выбухамі. За дэмантажом палігона назіралі журналісты з ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі, Кітая і Паўднёвай Карэі.

Вайскоўцы Мінабароны КНДР узарвалі 24 мая тры выпрабавальныя шахты на палігоне. Акрамя таго, былі знішчаныя наземныя пункты назірання, ахоўныя збудаванні і іншыя аб'екты абслугоўвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0