Радыё Свабода

Радыё Свабода

Улетку пройдзе чарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, шматгадовы старшыня Анатоль Лябедзька не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах.

Пра свой удзел у выбарах заявілі Ганна Канапацкая, Васіль Палякоў, Сяргей Скрабец і Мікалай Казлоў.

Аднак выявілася, што Сяргей Скрабец не мае права балатавацца на пасаду старшыні. Выявілася, што ён з'яўляецца кіраўніком незарэгістраванай сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода». Адпаведна не можа вылучацца на пасаду старшыні і быць у Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе сайт АГП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0