Праблемы не абмяжуюцца толькі крымінальным артыкулам. Калі яго адлічаць з каледжа, ён павінен будзе пакрыць кошт навучання, стыпендыю і пражыванне ў інтэрнаце.

Узімку ён захварэў і трапіў у інфекцыйнае аддзяленне Слуцкай бальніцы. Калі выпісваўся, яму выдалі даведку аб часовай непрацаздольнасці. Хлопец вырашыў працягнуць сабе бальнічны на два тыдні і замазаў карэктарам дату заканчэння бальнічнага.

Адгуляўшы «бальнічны», ён прынёс даведку ў каледж. Адміністратар аднесла яе ў міліцыю.

У дачыненні да хлопца распачалі крымінальную справу за падробку дакументаў. Санкцыя артыкула — пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0