Абодва беларускія наркадылеры ўдзельнічалі ў пастаўках буйных партый гашышу з Іспаніі ў Расію транзітам праз Беларусь. Сябры злачыннай групоўкі дзейнічалі ў Марока, Іспаніі, Літве, Польшчы, Украіне, Малдове і Расіі, паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.

Ураджэнцы Слуцка і Салігорска былі затрыманыя 14 чэрвеня 2017 года ў вёсцы Мікелеўшчына Гродзенскай вобласці. У газавым балоне іх аўтамабіля знайшлі схованку, у якой было больш за 35 кілаграм гашышу.

У выніку аператыўнікі затрымалі 20 актыўных удзельнікаў злачыннай міжнароднай супольнасці, у тым ліку яе арганізатараў і лідараў. Агульная вага канфіскаванага са схованак гашышу перавысіла 830 кілаграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0