Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 201 «Аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце», паведамляе БелТА.

Зараз у выпадку дыскваліфікацыі спартоўцы або яго персаналу за допінг ім будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю ў сферы спорту. Іх таксама абавяжуць кампенсаваць сумы выплат, прадугледжана пазбаўленне дзяржаўных узнагарод, да якіх яны былі прадстаўлены за спартыўныя вынікі.

Ураду даручана прапрацаваць пытанне аб вызначэнні крымінальнай адказнасці за выкарыстанне забароненых рэчываў і метадаў, а таксама за схіленне спартсменаў да парушэння антыдопінгавых правіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0