Арганізацыі Магілёва атрымліваюць лісты ад гарвыканкама з просьбай аб «спонсарскай дапамозе» на будаўніцтва Трыумфальнай аркі.
«Арка стане падарункам г.Магілёву ад магілёўцаў, а таксама палепшыць знешняе аблічча абласнога цэнтра з улікам правядзення у 2018 годзе V форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі», — падкрэсліваюць у лісце чыноўнікі гарвыканкама.
Скрыншот дакумента апублікаваны ў суполцы «Магілёў Real».
Нагадаем, што на Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі не выключаны прыезд Уладзіміра Пуціна: ён запрошаны туды Аляксандрам Лукашэнкам.