Дональд Трамп и Мун Чжэ Ін.

Дональд Трамп и Мун Чжэ Ін.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін пасля рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць саміт з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам звярнуўся да лідараў дзвюх краін з заклікам правесці прамыя перамовы.

«Дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава і ўсталяванне пастаяннага міру — гістарычныя задачы, ад якіх нельга адмовіцца і якія нельга адкласці», — гаворыцца ў заяве адміністрацыі паўднёвакарэйскага прэзідэнта.

Пры гэтым, паводле заявы, Мун Чжэ Ін быў здзіўлены апошнімі падзеямі.

Акрамя таго, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Трампа і Кіма да рэальнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Чытайце таксама: «Калі зменіце свае падыходы, не саромейцеся — тэлефануйце, пішыце». Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам і паведаміў пра гэта своеасаблівым лістом

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0