Уначы 27 мая ў Браслаўскім раёне, ў кіламетры ад мяжы, затрымалі групу нелегальных мігрантаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Чацвярых грамадзян Ірака: мужчын, жанчыну з дзіцем на рэжымную тэрыторыю даставілі на аўтамабілі памагатыя арганізатара нелегальнай міграцыі. Далей яны паспрабавалі парушыць мяжу з Латвіяй.

Вядуцца мерапрыемствы па ўсталяванні арганізатараў і памагатых супрацьпраўнай дзейнасці. Усім ім пагражае крымінальная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0