У Мінску з 10 лістапада закрываюцца два аўтобусныя маршруты і адкрываецца адзін новы, паведамілі БелаПАН у ГУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Закрываюцца аўтобусныя маршруты № 82Д "ДС Серабранка — Каржанеўскага" і № 12 "Малінаўка-4 — ст. метро "Кунцаўшчына".Як патлумачылі ва ўстанове, гэтае рашэнне звязана з аптымізацыяй маршрутнай сеткі.
Адначасова адкрываецца аўтобусны маршрут № 151 "ДС Малінаўка-4 — Каржанеўскага" з рухам па вул. Слабадской, вул. Рафіева, вул. Бялецкага, пр. імя газеты "Звязда", пр. Любімава, пр. Газеты "Правда", вул. Голубева, пр. Дзяржынскага, МКАД, вул. Казінца, вул. Каржанеўскага ў прамым напрамку і вул. Каржанеўскага, вул. Казінца, МКАД, пр. Дзяржынскага, вул. Голубева, пр. Газеты "Правда", пр. Любімава, вул. Бялецкага, вул. Рафіева, вул. Слабадской — у адваротным.
Зменіцца аўтобусны маршрут № 82 "ДС Серабранка — Каржанеўскага" з рухам па вул. Брылеўскай, Аэрадромнай, Дзянісаўскай на ўчастку ад вул. Казінца да вул. Маякоўскага.