Вызвалялі мужчыну ратавальнікі.

66-гадовы мінчук меў склеп пад балконам кватэры, якая знаходзілася на першым паверсе дзевяціпавярховіка. Глыбіня склепу — 2,5 метра. І калі мужчына зваліўся ў яго, то вылезці самастойна ўжо не змог.

Праз некалькі дзён дзеці пачалі хвалявацца, што бацька не выходзіць на сувязь. Дачка прыехала ў кватэру мінчука і знайшла яго ў склепе.

Па словах мужчыны, у склепе ён правёў 5 дзён. Ратавальнікі дасталі мужчыну, цяпер ён у бальніцы ў цяжкім стане, паведамляе мінская служба МНС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?