Духоўны лідэр Тыбэту Далай Лама заявіў, што адмаўляецца ад спробаў дабіцца ад Кітаю большай аўтаноміі.

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Далай Лама патлумачыў гэта рашэньне адсутнасьцю станоўчага адказу з боку Пэкіна.

Гэтую заяву Далай Лама зрабіў у горадзе Дхарамсала на поўначы Індыі, дзе знаходзіцца ўрад Тыбэту ў выгнаньні.

«Я здаюся», сказаў духоўны лідэр.

Паводле Далай Ламы, у лістападзе адбудзецца сустрэча тыбэцкіх выгнаньнікаў, на якой будзе вырашана, што рабіць далей.

У інтэрвію Бі‑Бі‑Сі прадстаўнік Далай Ламы ў Эўропе Цэрын Ташы раскрытыкаваў сусьветную супольнасьць за тое, што яна не аказала дастатковага ціску на Кітай у тыбэцкім пытаньні.

«Калі справа тычыцца Кітая, усе, улучна з ААН, робяць выгляд, што там правы чалавека не парушаюцца, але мы ведаем, што нават кітайцы ня маюць там грамадзянскіх правоў і свабодаў», ‑‑ сказаў ён.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0