Меркаванні22

Сяргей Шупа. Арсень Ліс захоўваў несавецкую беларускасць

Чатыры гады маёй падрыўной працы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1987-1991) прынесьлі мне каштоўны здабытак — знаёмства зь дзясяткам вельмі адметных людзей, сапраўднай беларускай культурнай элітай, якая гадавалася пад савецкім асфальтам і жалезабэтонам, сям-там яго падточваючы, а дзе і прабіваючы, піша Сяргей Шупа.

Сёньня адзін такі чалавек скончыў свой жыцьцёвы шлях.

Арсень Сяргеевіч Ліс — адзін з найшляхетнейшых людзей, якіх я толькі сустракаў у сваім жыцьці — быў сапраўднай энцыкляпэдыяй міжваеннай Заходняй Беларусі. Усё жыцьцё ён назапашваў у сабе інфармацыю пра культуру, мастацтва, палітыку, ведаў там усіх і пра іх усё, а з тымі, хто дажыў, быў знаёмы і асабіста.

Гэтым сваім скарбам ён дзяліўся даволі ашчадна. Падсавецкія афіцыйныя публікацыі (біяграфіі Тарашкевіча, Шчакаціхіна, Сергіевіча, шматлікія артыкулы, этнаграфічныя працы) былі толькі вяршыняй айсбэрга ягоных ведаў. А было яшчэ столькі ўсяго, пра што было нельга пісаць адкрыта…

Вучаны жорсткім досьведам Арсень Сяргеевіч быў чалавекам вельмі асьцярожным. У канцы 1980-х мы шмат гадзін правялі зь ім за размовамі ў розных абставінах — у выдавецкім кабінэце, на калідорах і лесьвіцах, на вуліцы, у яго дома. І ніколі ягоны голас не ўзьнімаўся вышэй абачлівага piano, якое часта пераходзіла ў шэпт, а вочы ягоныя сканавалі прастору ў шырокім радыюсе навокал — ці няма дзе непатрэбных вушэй.

Арсень Ліс быў адным з тых, хто праз савецкія гады кантрабандна пранёс у будучыню несавецкую беларускасьць.

Дзякуючы ім сёньня Беларусь яшчэ застаецца Беларусьсю. Праўда, імя ягонае ня згадваецца ў розных ганаровых сьпісах заслужаных для беларускай Незалежнасьці людзей. А дарма.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць