— Скажы, вот учора была Сёмуха…
— Ну…
— Нашая.
— Ну.
— Рабіць было німожна.
— Ні ў якім разі! бо будзя блага.
— А вот у гэтую нядзелю?
— Будзя іхная Сёмуха…
— А нам ці можна рабіць на іхную Сёмуху?
— Нам на гэтую іхную Сёмуху трэба рабіць ні асоба крэпка… апасацца… хіба нейкую свойскую работу… бо хто яго разбярэ…
— Дзе?
— Там… а тутыка іх болі, гэта табе ні Гродна… а знаіш што такоя чалавечая анэргія!? Хто ўзлуецца, як плюня — зямля закіпіць.