Як стала вядома «Нашай Ніве», цягам 43-га з'езда БРСМ вызначана кандыдатура пераемніка Андрэя Белякова на пасадзе першага сакратара арганізацыі.

Чытайце: Сёння зменіцца вярхушка БРСМ: Белякова і кампанію за правалы ў рабоце адпраўляюць у нікуды

Новы кіраўнік БРСМ — 31-гадовы Дзмітрый Варанюк, які дагэтуль узначальваў Мінскі абласны камітэт арганізацыі. 

Дзмітрый Варанюк, фота з сацсетак

Што яшчэ пра яго вядома?

Нарадзіўся Варанюк ва ўзбекскім Ташкенце, але гадаваўся ў Магілёве, гадоў з 10 таму страціў бацьку. 

Вучыўся ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова на географа, потым паступіў у Акадэмію кіравання. 

У БРСМ Варанюк ад 2010 года.

Кар'еру пачаў з кіравання аддзяленнем арганізацыі ў МДУ імя Куляшова, потым узначальваў Ленінскі раённы камітэт БРСМ у Магілёве, потым Магілёўскі абласны камітэт БРСМ, адкуль перайшоў у ЦК БРСМ, потым — у Мінскі абласны камітэт. 

Вядома, што ў Варанюка ёсць жонка і малы сын, сям'я жыве ў інтэрнаце. 

Старонка Варанюка УКантакце выдае ў ім фаната турынскага «Ювентуса».