Роўна 80 гадоў таму на найстарэйшай беларускай фабрыцы марожанага ў Гомелі запусцілі масавую вытворчасць пламбіру. Сёлета ў гонар юбілею фабрыка вырашыла зрабіць перазапуск «таго самага» марожанага і выпусціла 500 000 упаковак «Белага полюса 1938», прыгатаванага па арыгінальным рэцэпце. Новае «старое» марозіва — гэта класічны пламбір, але ў ім больш вяршкоў і яно важыць 90 грамаў замест стандартных 70, паколькі выкарыстоўваюцца не мона- і дыгліцэрыды тлустых кіслот, а мука, як і 80 гадоў таму.

«Сёння экалагічнасць стала адным з галоўных трэндаў ва ўсім свеце. Усё больш беларусаў выбіраюць адзенне з натуральных тканін, транспарт, які не забруджвае паветра, і, вядома, прадукты з «чыстым» складам, — распавядае Максім Журовіч, прадстаўнік брэнда «Белы Полюс». — Спецыяльна да 80-годдзя першага пламбіру мы зрабілі падарунак усім беларусам і ўзнавілі марозіва па старадаўнім рэцэпце, у якім няма аніводнага Е-дадатку. У яго склад уваходзяць усяго 8 інгрэдыентаў: вада, згушчанае і сухое малако, вяршкі, цукар, алей, ванілін і мука. Праз асаблівасці рэцэптуры тэрмін прыдатнасці ў «Белага полюса 1938» — усяго пяць месяцаў.

У гэтую пятніцу марожаншчыкі «Белага полюса» падораць 1000 упаковак пламбіру тым, хто абярэ экалагічны спосаб перамяшчэння. Лядоўні з бясплатным пламбірам з'явяцца ў двух месцах па маршруце сталічнай веладарожкі: побач з «Велакафэ» ў Парку Перамогі і на набярэжнай уздоўж Зыбіцкай. Прыехаць па марозіва можна не толькі на ровары, але і на самакаце, роліках ці нават гіраскутары.

Асноўнае дзеянне прэ-паці разгорнецца на праспекце Пераможцаў. У гэты дзень пасажыраў самага экалагічнага транспарту сталіцы — электробуса — будзе чакаць прыемны сюрпрыз. Кожную гадзіну з 10:00 да 17:00 па маршруце №1 будзе курсіраваць спецыяльны рэйс «Белага Полюса». Адрозніць святочны электробус ад гарадскога будзе нескладана — пасажыраў на ўваходзе будзе сустракаць белы мядзведзь са святочнымі сцяжкамі. Кандуктары незвычайнага электробуса будуць правяраць не аплату праезду, а веданне складу першага беларускага пламбіру. Кожны, хто ўспомніць усе 8 інгрэдыентаў, атрымае на выхадзе свой пачак марозіва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?